Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре Выпуск 8


НазваниеХристианский гуманизм и его традиции в славянской культуре Выпуск 8
страница6/40
Дата публикации16.02.2014
Размер5.64 Mb.
ТипДокументы
referatdb.ru > Культура > Документы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   40

Литература
1. Куклин, Л. Всё на русском языке… / Л. Куклин // Нева. – 2003. – № 2.

2. Нарысы гiсторыi Беларусi: в 2 ч. Ч.2. / М. П. Касцюк, I. М. Игнаценка, У. I. Вышынскi [i iнш.] – Мн. : Беларусь, 1995. – 560 с.

3. Протченко, И. Ф. Русский язык : проблемы изучения и развития / И. Ф. Протченко // М. : Педагогика,1984. – 222 с.

4. Аврутин, А. Поэтическая страница… / А. Аврутин // Наша словесность. – 2005. – № 9.

5. Котляров, И. Г. Принял я крещение от клёна / И. Г. Котляров // Мн.: Маст. літ., 2009. – 209 с.

6. Артюх, В. «Как всё просто!» / В. Артюх // Московский литератор. – 2009. – № 24.

УДК 392.51:398.8(476)-058.862:165.642
А. А. Кастрыца
Асаблівасці псіхалагізму ў сірочых вясельных песнях беларусаў

У артыкуле разглядаюцца асноўныя спосабы адлюстравання ўнутранага свету персанажа ў сірочых вясельных песнях беларусаў. Аўтар артыкула прыходзіць да высновы, што менавіта эмоцыіі і пачуццітрывога і смутак, роспач і боль, пакінутасць і адзінота, бездапаможнасць і безвыходнасць, спадзяванне і спачуванне абумовілі выбар сродкаў адлюстравання ўнутранага свету герояў сірочых вясельных песень і іх мастацкія асаблівасці.
Надзвычайны драматызм і глыбокая эмацыянальнасць, багатая палітра пачуццяў і перажыванняў, мар і жаданняў, разнастайнасць станаў душы і ўражальная праніклівасць ва ўнутраны свет герояў характарызуюць сірочыя вясельныя песні беларусаў (у дадзеным выпадку мы можам гаварыць пра псіхалагізм фальклорных тэкстаў), якія, варта адзначыць, «пераўзыходзяць адпаведныя песні іншых славянскіх і суседніх балтскіх народаў колькасцю сюжэтаў, варыянтнасцю, развітасцю тэкстаў» [3, с. 5].

Звернемся да асноўных спосабаў адлюстравання ўнутранага свету персанажа, якія, на думку большасці даследчыкаў можна падзяліць на адлюстраванне «знутры» і «звонку» (прамы і ўскосны псіхалагізм): «Малюнак «знутры» ажыццяўляецца праз унутраны маналог, успаміны, уяўленне, псіхалагічны самааналіз, дыялог з самім сабой, дзённікі, лісты, сны. ...Малюнак «звонку» – апісанне ўнутранага свету героя не непасрэдна, а праз вонкавыя сімптомы псіхалагічнага стану. ...Гэта дэталі побыту, жылля, адзення, навакольная прырода. Міміка, жэсты, гаворка на слухача, хада – усё гэта вонкавыя праявы ўнутранага жыцця героя. Спосабам псіхалагічнага аналізу «звонку» можа быць партрэт, дэталь, пейзаж і да т.п. [5]. Адпаведна характарыстыка персанажа «звонку» як асноўная форма псіхалагічнага выяўлення ў сірочых вясельных песнях беларусаў здзяйсняецца праз партрэтныя і пейзажныя замалёўкі, рэчыўныя падрабязнасці і прадметы побыту, апісанні з’яў навакольнага асяроддзя. Так, праз апісанне заплаканых вачэй («Стаіць сірата пасярод двара. // Яе вочачкі заплаканы, // А некаму ўнімаці: // Ні таткі з раю, ні маткі з краю, // Ні радзіны з Украіны» [3, с. 154]; «Сядзіць Колечка маладзюсенькі, // Ў дарогу наладзіўся. // Дзяржыць хустачку вышываную, // Слёзачкі выціраць. // А плачыць жа ён сільна жаласна, // Што не татка выпраўляець...» [3, с. 272]), схіленай або «неўчасанай» галавы («Калі ў мяне маткі няма, // Некаму да прыбіраці, // Галоўку да ўчасаці...» [3, с. 85]), беднасці вопраткі («Прыбярона па-сіроцкаму...» [3, с. 71]) або непрыбранасці да свята («Сядзіць Пятруленька непрыбярона, // Некаму прыбіраць: мамкі не мае, сама не знае, // Радзіна далёка» [3, с. 46]), асаблівасцей паходкі і паводзін лірычнага героя («Знаць па дзеваньцы, // Знаць па душаньцы, // Што яна сіроцінька. // Па хаце ходзіць, // Так яна ціхусенька, // За сталом сядзіць, // Так яна смутнюсенька» [3, с. 199]; «Сама села яна вышэй усіх, // Схіліла галоўку ніжэй усіх» [3, с. 75]) ствараецца адчуванне пакінутасці, вялікай тугі і горкай безвыходнасці.

Такія дэталі, як адсутнасць кубачкаў Ні ў мяне кубачка воднага, // Ні ў мяне татачкі роднага. // Няма кубачка, чым папіць, // Няма ў мяне татачкі блаславіць» [3, с. 74]), няякаснасць вясельных страў («Можна пазнаці // Па вяселлейку, // Што нерадная маці. // Піва не п’яна, // Мёд несалодкі // І гарэлка нягорка, // Скрыпка нязвонка, // Вяселле невесяло» [3, с. 169]), нерасчыненасць варот («Расплакаўся молад Колечка на дварэ, // А што нетуці роднага таткі ў яго, // А што некаму вароцікаў расчыніць, // А што некаму ў дарожаньку благаславіць» [3, с. 272]), «нязвонкасць» музычных інструментаў («Цымбалі нягулкі // І скрыпка нязвонка. // І скрыпка нязвонка // Без роднага таткі» [3, с.148]; «Но па чым пазнаці // – Па вяселейку // Сіроцкую свадзьбу. // Дудкі нягудкі, // Скрыпкі нязвонкі, // Вяселля невясёла» [3, с.168]), невялікая колькасць гасцей («Ой, знаці, знаці младу Марыську, // Што яна сіротанька. // Падвор вузенькі, збор малюсенькі...» [3, с. 188]), благая арганізацыя вяселля («непарадачак») Сталы засланы, госці сабраны, // А парадачку нет» [3, с. 44]) таксама даволі дакладна перадаюць унутраны стан герояў сірочых вясельных песень: шчымлівую адзіноту, адчуванне бездапаможнасці, непатрэбнасці.

Праведзены намі аналіз папярэдніх тэкстаў дазваляе сцвярджаць, што пры адлюстраванні ўнутранага свету дзеючых асоб сірочага вяселля ў беларускіх песнях даволі шырока прадстаўлены прыём паралелізму, які адпаведна грунтуецца на правядзенні паралеляў паміж жыццём прыроды і жыццём чалавека, дзе «першая, сімвалічная, карціна заўсёды выконвае функцыі своеасаблівага эмацыйнага ўступа. Яна стварае вызначаны настрой і ў агульных рысах намякае на «чалавечы змест песні. У другой, «чалавечай», карціне адкрываецца асноўны жыццёвы змест песні, выяўляюцца канкрэтныя пачуцці і думкі таго ці іншага лірычнага героя» [4, с. 44]. Звернемся да прыкладу:

У быстрай рэчаньцы берагоў нету.

Каб у яе круты беражкі,

Не так бы вадзіца разлівалася,

Не так бы рыбанька разбягалася.

У нашай Палагейкі таткі нету.

Каб у яе родны татулька,

Не так бы сэрцайка завіхалася,

Не так бы слёзачкі разліваліся [3, с. 160].

На думку А. Весялоўскага, «назапашванне перанясенняў у складзе паралеляў зале-жыць ад 1) комплексу і характару падобных прыкмет, якія падбіраліся да асноўнай прыкме-ты руху, жыцця; 2) ад адпаведнасці гэтых прыкмет з нашым разуменнем жыцця, што выяў-ляе волю ў дзеянні; 3) ад сумежнасці з іншымі аб’ектамі, якія выклікалі такую ж гульню па-ралелізму; 4) ад каштоўнасці і жыццёвай паўнаты з’явы ці аб’екта ў адносінах да чалавека» [2, с. 102]. Так, зламаная вярхушачка дрэва («– Белая бярозачка, божа, божа, // Ці ўсе ў цябе ве-тачкі? // – Ўсе ў мяне ветачкі, // Аднэй ветачкі няма, // Самай найпатрэбнейшай, // Самай найпа-трэбнейшай – // Вярхушачкі наймілейшай». // – Маладая Манечка, // Ці ўсе ў цябе госцейкі? // – Ўсе ў мяне госцейкі, // Аднаго госця няма, // Самага глаўнейшага, //Самага глаўнейшага – // Татачкі мілейшага» [3, с.127]), адсутнасць кветачак пры цвіценні раслін У чорнай смароды цвету нету, // У маладой Людачкі папкі нету» [3, с. 161]) і беражкоў у рэчкі («А ў быстрай рэчанькі беражочкаў нету, // А ў нашай Манечкі роднай мамкі нет» [3, с. 161]), адсутнасць птушачак («Усе пташачкі пазляталіся, // Нет шэрай зязюлечкі. // Усе госцяткі паз’язджаліся, // Нет роднай маму-лечкі» [3, с. 140]; «Я ўсе лясы аблятала, // Я ўсіх птушачак пазвала, // Аднаго шэрага салавейкі не найшла // Я ўсю й радню пазазвала, Аднаго свайго таткі не найшла» [3, с. 138]) і жывёл Няма тут коніка сівога, // Няма тут татачкі раднога» [3, с. 139]), месяца Не ўзышоў месяц найясней-шы, // Не прыйшоў татулелечка мой найраднейшы» [3, с. 141]) і зорачак Найяснейшая зорачка не ўзышла, // Наша мамачка найраднейшая не прыйшла» [3, с. 135]) сімвалізуюць адсутнасць (смерць) бацькоў. Варта адзначыць, што старонкі горкага жыцця сіраты, перададзеныя праз разнастайныя формы паралелізму (кампазіцыйнага, псіхала-гічнага, слоўна-вобразнага, рытмічнага), адрозніваюцца глыбокім эмацыянальным напаўнен-нем і выразным псіхалагіч-ным уздзеяннем на слухача. Акрамя гэтага, як заўважае Л. Малаш, «песні, пабудаваныя ў плане псіхалагічнага паралелізму, садзейнічалі ўтварэнню цэлага рада сімвалаў, якія паход-зяць у асноўным са свету прыроды, найбольш рухомага і найбольш прыстасаванага для вы-ражэння ўнутраных перажыванняў чалавека. Сімвалы, звязаныя з паняццем гора (каліна, смародзіна, рака, даліна), адзіноцтва (зязюля), шырока выкарыстоўваюцца ў вясельных сіро-чых песнях» [3, с. 18]. Відавочна, што разнастайныя аб’екты навакольнага свету, па-майстэр-ску «ўпісаныя» ў тэксты сірочых песень, вельмі глыбока і тонка напоўненыя чалавечым зместам і прасякнутыя глыбокім драматызмам, перадаюць унутраны стан герояў.

Як ўжо адзначалася вышэй, да спосабаў адлюстравання чалавека «знутры» (так званы прамы псіхалагізм) могуць быць аднесены фантазіі, успаміны, сны, а таксама розныя віды маўлення героя, сярод якіх у межах сірочых вясельных песень варта выдзеліць ўнутраныя маналогі, звароты-просьбы і звароты-пракляцці.

Звароты да памерлых бацькоў напоўнены пачуццямі любові і ўдзячнасці («Спасіба, мамачка, што гадавала, // Цёмныя ночачкі недасыпала, // Яркія свечачкі не тушыла, // Ты ж майго вяселлейка не даждала» [3, с. 269]), просьбамі аб бласлаўленні («Ды ўстань, мой татачка, // Ды на адну мінутачку, // На адну мінутачку, // Пастаў мне дзежачку, // Перахрысці мне сцежачку, // І я пайду» [3, с. 207]) і дапамозе («То ж не кукушачка кукуець, // Ажно Надзечка галосіць, // Родную мамульку просіць: // – Ўстань, мамулька, не ляжы, // Хоць вечарочак пумажы» [3, с. 275]).

Надзвычайнай чуллівасцю і тужлівасцю прасякнуты звароты-просьбы да Бога аб вяртанні памерлых бацькоў («А божа мой, будзь добранькім для нас, // Пусці маю родную мамку на адзін час» [3, с. 90]; «Дай жа, божа, дожджык – размые дзярночак, // Дай, божа, ветрык – раздзьме пясочак, // Дай, божа, сонца – рассохнуца дошкі, // Тады адамкнуцца мае мамы ножкі» [3, с. 95]) і прашэнні аб добрай долі («Да й сядзь, божа, на куце, // Да дай долю сіраце» [3, с. 87]), расказы аб шчымлівай адзіноце і горкім сірочым лёсе («Божа ж ты мой, да мілюсенькі, // Калі ў мяне маткі няма: // Некаму ды прыбіраці, // Галоўку да ўчасаці, // Ў сукеначку ўбіраці» [3, с. 85]).

Багаццем эмацыянальнай і пачуццёвай палітры адрозніваюцца і звароты памерлых бацькоў да Бога («Ой, божа мой, божа, // Ой, пускай мяне з неба. // З неба – імгліцаю, // На землю – расіцаю, // На двор – дробным дожджыкам, // У хату – мілым госцейкам// Адведаці дзіцяці, // Ці яна благаславёна» [3, с. 106]; «Адпусці, божа, з неба // К дзіцяці на вяселле. // Хоць я ў хатку не пайду, // Пад ваконцам пастаю, // На сіротку пагляджу» [3, с. 111]), да прыродных аб’ектаў («Вой, месяцу, месяцу, // Месяцу-збавіцелю, // Пусці мяне на вяселле» [3, с. 102]) з просьбай адпусціць на вяселле, абяцанні прыйсці на свята дзіцяці сонейкам, дожджыкам або хмаркаю («Я не маю волі ад пана бога. // Да калі ўпрашуся, хмаркаю спушчуся. // Дробным дожджыкам па задвор’ейку, // Ясным сонейкам ў ваконечка гляну, // Шчасцем-долей благаслаўляю» [3, с. 98]), а таксама тлумачэнні прычын немагчымасці прыходу («– Мая дачушка, мая родна, не ўстану: // Збудавалі сталярочкі новы дом, // Не вырубалі ніводнага аконца, // Не засвеціць ні ясны месяц, ні сонца, // Не прагаворыць твая матуля ні слоўца. // Жоўты пясочак засыпаў вочкі – не ўзгляну, // Траўкай-мураўкай зараслі грудзі – не ўздыхну. // Сасновы дошкі сціснулі ножкі – не ўстану» [3, с. 36]).

Звароты да з’яў прыроды і аб’ектаў навакольнага асяроддзя падзяляюцца на просьбы аб дапамозе ў вяртанні бацькоў («Павей, павей, буйны ветрычак з даліны, // Парассыпай жоўтыя пяскі з магілы, // Да пакалі цісовыя дошкі на крошкі, // Пастанаві маю мамачку на ножкі» [3, с. 36]), просьбы-абурэнні Зямля ж мая сырая, // За што ж мяне пакарала, // Ўзяла татачку маладога, // Пакінула мяне сіратою?» [3, с. 79]) і нават своеасаблівыя пракляцці Пайшла дзевачка да госпада бога, // На сырую зямельку наступаючы, // Да сырую зямельку праклінаючы. // Ты ж мая зямелька, ды сырэсенькая, // А ўзяла маю маманьку маладзенькую» [3, с. 101]).

Многія тэксты сірочых вясельных песень беларусаў вызначаюцца дзіўнай праніклівасцю, атмасферай глыбокага душэўнага надлому і надзвычайнай сілай эмацыянальнасці, якія ствараюцца з дапамогай разнастайных сродкаў мастацкай вобразнасці: анафар (лексічных і сінтаксічных), апастроф, адухаўленняў, зваротаў, інверсій, метафар, паралелізмаў (у тым ліку адмоўных), эпітэтаў і інш.:

Татулечка мой, я ночку не спала,

Татулечка мой, лісточкі пісала,

Татулечка мой, табе іх слала,

Татулечка мой, чаму не прыйшоў?

Татулечка мой, ці лісток не дайшоў?

Татулечка мой, ці адрасок не сышоў?

Татулечка мой, калі дарожка доўга?

Татулечка мой, ці дарожка камяніста?

Татулечка мой, ці дарожка гарыста?

Татулечка мой, калі дарожка доўга,

Я конікаў падашлю і сама падбягу.

Татулечка мой, калі дарожка гарыста,

Дык я тыя горы раскапаю.

Татулечка мой, калі ж яна камяніста,

Дык я тыя камні раскачаю [3, с. 269].

або

  • Як будзеш, Верачка, к вянцу ехаць,

Не забудзь, Верачка мамулечку.

А ўзыдзі ж, Верачка, на магілачку,

Растапчы ножкамі траўку-мураўку,

Разграбі ручкамі жоўты пясочак,

Разбяры, Верачка, грабовыя дошкі,

Грабовыя дошкі на крошкі разбяры.

  • Вот табе, мамачка, нізкі паклон,

Нізкі паклон ад мяне, маладое.

А ўзніміцеся, буйныя вятры, з даліны,

А ўзніміце ж маю мамачку з магілы.

А ўзніміцеся, буйныя вятры, з дарожкі,

Ой, пастаўце ж маю мамачку на ножкі [3, с. 141].

У. Бялянін аўтар манаграфіі «Псіхалагічнае літаратуразнаўства. Тэкст як адлюстраванне ўнутраных светаў аўтара і чытача», слушна заўважае, што «арганізуючым цэнтрам мастацкага тэксту з’яўляецца яго эмацыянальна-сэнсавая дамінанта, якая адлюстроўвае пэўны тып акцэнтуацыі ўплывае на семантыку, марфалогію, сінтаксіс і стыль мастацкага тэксту [1, с. 6]. І з гэтым сцверджаннем нельга не пагадзіцца, таму што менавіта эмоцыіі і пачуццітрывога і смутак, роспач і боль, пакінутасць і адзінота, бездапаможнасць і безвыходнасць, спадзяванне і спачуванне абумовілі выбар сродкаў адлюстравання ўнутранага свету герояў сірочых вясельных песень і іх мастацкія асаблівасці.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   40

Похожие рефераты:

Дата православной и католической пасхи, пасхальные традиции и обычаи
Пасха христианский церковный праздник, посвященный воскресению Иисуса Христа, самый древний и важный праздник церковного литургического...
9 Необходимость бронирования гостиницы
Судьбы гуманистической традиции в культуре классического и неклассического типов
Содержание
Ассимиляция духовного опыта западноевропейской и русской традиции в культуре Беларуси 261
Послание Патриарха Московского и всея Руси кирилла участникам празднования...
День славянской письменности и культуры. Отрадно, что с каждым годом этот праздник приобретает все большую значимость, объединяя...
Конкурсы «Достоин называться гражданином!», «Защита проектов», «Трудовой...
Родина, ее история. Традиции и культура. Демократия. Гражданское общество и согласие. Гражданский долг. Гражданский гуманизм. Гражданская...
1 Судьбы гуманистической традиции в классической и современной культуре
Гайдук Л. В., Капшай Н. П. Диалог поэта с поэтом: М. И. Цветаева – Андре Шенье
Матвеева Руфина Прокопьевна
Вплоть до последней четверти XX в локальные традиции Байкальского региона сохраняли своеобразие в своей художественной культуре
Традиции вооруженных сил республики белорусь Вопросы: Многовековые...
Многовековые традиции белорусского народа – источник мужества и патриотизма его вооруженных сил
Закон Республики Беларусь о правах ребёнка 1993г. Ведомости вс рб,...
...
Темы рефератов для сдачи кандидатского экзамена по философии и методологии...
Культурно-исторические традиции Восточной и Западной цивилизаций (сравнительный анализ)

Вы можете разместить ссылку на наш сайт:
Школьные материалы


При копировании материала укажите ссылку © 2013
контакты
referatdb.ru
referatdb.ru
Рефераты ДатаБаза