Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре Выпуск 8


НазваниеХристианский гуманизм и его традиции в славянской культуре Выпуск 8
страница7/40
Дата публикации16.02.2014
Размер5.64 Mb.
ТипДокументы
referatdb.ru > Культура > Документы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   40

Літаратура
1. Белянин, В. П. Психологическое литературоведение Текст как отражение внутренних миров автора и читателя: Монография / В. П Белянин. М. : Генезис, 2006. 320 с.

2. Веселовский, А. Н. Историческая поэтика / А. Н. Веселовский. М. : Высшая школа, 1989408 с.

3. Вяселле. Песні. У 6-ці кн. кн. 3 / Склад. Л. А. Малаш; муз. дадат. З. Я. Мажэйка; рэд. М. Я. Грынблат, А. С. Фядосік. – Мн.: Навука і тэхніка, 1983. – 768 с.

4. Лазутин, С. Г. Поэтика русского фольклора Учеб. пособие для студентов филологических специальностей [Электронный ресурс] / С. Г. Лазутин. Режым доступа : http://nashaucheba.ru/v. – Дата доступа: 23.03. 2013.

5. Скубачевская, Л.А., Надозирная, Т.В., Слаутина, Н.В., Косолапова, Т.Н. Психологизм. Народность. Историзм [Электронный ресурс] / Л. А. Скубачевская, Т. В. Надозирная, Н. В. Слаутина, Т.  Н. Косолапова // ЕГЭ. Универсальный справочник. – Москва: Эксмо, 2010. 400 с. Режим доступа: http://litra.lik-bez.com/publ/teorija/terminy/psikhologizm_narodnost_istorizm / 39-1-0-33.– Дата доступа: 23.03. 2013.

УДК 821.161.3 – 3

М. І. Кірушкіна

Тыпалогія жаночых характараў у сучаснай беларускай прозе:

паводле твораў Е. Вежнавец і Н. Бабінай

У дадзеным артыкуле на прыкладзе празаічнай творчасці Е. Вежнавец і Н. Бабінай разглядаецца жаночая псіхалогія ў кантэксце адпаведных сацыяльна-культурнай традыцыі поларолевых стэрэатыпаў. Пасродкам аналізу асноўных літаратурных канцэпцый гендэрных адносінаў, якія пастуліруюць аўтаркі ў сваёй мастацка-эстэтычнай прасторы, ствараецца градацыя жаночых характараў, суадносных з паняційнымі стандартамі «феміннасць-маскуліннасць». Мэта даследавання – разгледзіць асноўныя, рэалізаваныя ў тэкстах сучаснай беларускай жаночай прозы характары гераінь на падставе існуючых прынцыпаў Логаса (мужчынскасці) і Эраса (жаноцкасці). Навізна даследавання абумоўліваецца недастатковай распрацаванасцю такога аспекта гендэрных даследаванняў у сучаснай беларускай прозе.
Характар жанчыны можа фарміравацца пасродкам не толькі генетычных асаблівасцей, але і культурных дэтэрмінантаў грамадства. Сучасная беларуская літаратура скіравана да пошукаў новых тэм і адкрыццяў з мэтай тыпалагічна-характэрнага асэнсавання жаночай душы, вылучэння новых канцэптаў даследавання «сутнасці» жанчыны, рэпрэзентацыі сама-ідэнтыфікаваных вобразаў гераінь адносна культуралагічнага і псіхалагічнага аспектаў сусветнай тэорыі гендэра. Беларускі жаночы дыскурс у прозе сёння прадстаўлены творчасцю Н. Бабінай, Е. Вежнавец, А. Брава, М. Роўды, П. Качатковай і інш. Аўтаркі культывуюць ідэалы жаночай суб’ектыўнасці, мадэліруючы вобразы герояў на каардынатах метафізічнай прасторы тэкстаў. Модусам вызначэння прынятага пастулата «Я-ЖАНЧЫНА» і яго доказу з’яўляецца разгляд пісьменніцамі светапогляду, эмацыянальных адчуванняў жанчыны як «іншай» у недасканалым свеце культурных змен, яе рэфлексіі на сучасную рэчаіснасць.

Тэрмін «гендэр» прадугледжвае сцвярджэнне таго, што ролевыя паводзіны, светаў-спрыманне, псіхічныя адрозненні – гэта вынік не толькі фізіялагічных асаблівасцей мужчы-ны або жанчыны, але і распаўсюджаных ў кожнай сусветнай культуры пэўных вобразаў, тыпаў, канструктаў «мужчынскага» і «жаночага». Паводле Н. Пушкаровай «гендэр» пачаў трактавацца не проста як стратыфікацыйная катэгорыя, але менавіта як «знак пазіцыі субар-дынацыі» (А. Рыч), як засваенне жанчынай пэўнага месца ў складзенай іерархіі роляў» [1, с. 16]. Але поларолевыя нормы паводзін індывіда ў грамадстве вызначаюцца праз наступныя дэфі-ніцыі: мужчына – гэта чалавек, жанчына – гэта толькі прадстаўнік жаночага полу, бо, калі яна паводзіць сябе як чалавек, мяркуюць, што яна пераймае сацыяльныя функцыі і ролю мужчыны.

У культурна-сімвалічнай традыцыі, як вядома, жанчына – гэта носьбіт жыцця; тая, што валодае душой, інтуіцыяй, эмоцыямі, пасіўнасцю, любоўю, чысцінёй і эмацыянальнай няўстойлівасцю [2]. Для даследавання канкрэтных рэакцый галоўных гераінь (псіхалогіі жанчын) літаратурных твораў Н. Бабінай і Е. Вежнавец на формы і факты сацыяльна-дэтэр-мінавай прасторы прапануем азначэнне характару, як «сістэмы ўстойлівых, абагульняльных спосабаў і правілаў паводзін, абумоўленай жыццёвай стратэгіяй індывіда» [3, с. 115]. З мэтай асэнсавання жаночай ідэнтычнасці прынята выкарыстоўваць наступныя архетыпічныя прынцыпы псіхалагічнага функцыянавання:

– маскулінны, які называюць ^ Логасам, таму што даследуе рацыянальнасць, логіку, інтэлектуальнасць і актыўнасць;

– фемінны, альбо Эрас, мэтай якога ёсць вызначэнне пасіўнасці, эмацыянальнасці, пакоры.

Логас і Эрас існуюць у кожнай асобе любога полу. «Раўнавагу і суадносіны паміж двума прынцыпамі рэгулюе тое, якім чынам індывід адчувае сябе як «сутнасць», якая вало-дае полам і родам; <…> функцыя Эраса можа складацца з аб’яднання таго, што пакінута Логасам» [4, с. 333]. Згодна з вышэйшым кантэкстам атрымліваецца, што мужчынскія і жа-ночыя элементы цесна спалучаны ў нашай свядомасці: мужчына мае магчымасць жыць у сваёй жаноцкай частцы, а жанчына адпаведна – у мужнай. К. Юнг [4] пацвярджае прыярытэт гэтай канцэпцыі і наступнай высновай: на падсвядомасці мужчыны ўтрымліваюцца дадат-ковыя жаночыя дэталі, якія выціснуты са знешняга жыцця, а на падсвядомасці жанчыны – мужчынскія, а свой несвядомы «дадатак» мужчына і жанчына ўспрымаюць праз апазіцый-ныя псіхалагічна-ролевыя вобразы і прынцыпы паводзін. Тыя вобразы, якія выконваюць ролю пасрэдніка паміж свядомай і несвядомай прыродай чалавека, філосаф называе адпаведна Анімай і Анімусам.

Распаўсюджанай формай для характарыстыкі неўсвядомленай душы асобы з’яўляецца ^ Анімус жанчыны, які паводле К. Юнга [4] складаецца з трох кампанентаў: калектыўнага вобраза мужчыны, індывідуальных уяўленняў аб мужных якасцях і з утоенага мужчынскага прынцыпу (катэгорыі маскуліннасці). Е. Вежнавец дэманструе ў сваёй творчасці рэалізацыю мужчынскіх якасцей у паводзінах і характары жанчыны: яе гераіні адносна сферы падсвя-домага валодаюць мысленнем мужчыны і далікатнымі пачуццямі супрацьлеглага полу. Ані-мус такога тыпу можа прадугледжваць і эмацыянальны разлад у душы жанчыны адносна наяўнасці ў большай ступені ў яе псіхіцы формаў мыслення і пачуццяў, прыдатных для хара-ктару мужчыны, замест ідэнтычных жаноцкіх вартасцяў, што і ўвасабляецца ў вобразе адной з брутальных гераінь эпатажнай аўтаркі сучаснай жаночай прозы: «Яна толькі была расча-раваная тым, што ейная асоба споўнілася праз мужчыну – так звыкла, так плоска» [5, с. 89]. Таму прынцып маскуліннасці рэалізуецца, менавіта, у вобразах галоўных гераінь празаічных тэкстаў Е. Вежнавец: для жанчын такога кшталту «логіка пачуццяў» стэрэатыпнага падыходу – аmor omnia vincit – не мае ўжо важкіх аргументаў. Дамінуючая мадэль паводзін, праз якія даследуецца характар гераіні, прадугледжвае наяўнасць пэўных фізіялагічных якасцей, комплекса маральных норм і асаблівасцей светаўспрымання, якія першапачаткова ўласцівыя мужчыне, што і высвятляецца ў наступнай цытаце: «Я моцная, люблю перарасстаўляць мэблю, насіць торбы» [5, с. 96].

Фарміраванне характару жанчыны, дакладней акцэнтуацыя ў ім паказчыкаў Логаса або Эраса, абумоўліваецца рознымі фактарамі. Так, С. дэ Бавуар, даследчыца фемінісцкага экзістэнцыяналізму, заўважае, што «характар» жанчыны, гэта значыць яе перакананні, каш-тоўнасці, мудрасць, маральнасць, густы і паводзіны, тлумачыцца яе «сітуацыяй» [6, с. 702]. Паняцце «сітуацыі» у дадзеным выпадку мэтазгодна будзе трактаваць, як суб’ектыўныя пазіцыі і меркаванні, вопыт і выхаванне жанчыны адносна існуючых аўтарытэтаў культуры, адукацыі, грамадства і палітыкі.

Е. Вежнавец прадуцыруе наступныя характары-тыпы сваіх гераінь з пераважаючым элементам маскуліннасці:

НЕЗАПАТРАБАВАНАЯ ПАПЯЛУШКА, галоўным рухавіком паводзін для якой з’яўляецца адсутнасць эстэтычнай жаноцкай прыгажосці, што пацвярджаецца наступнымі словамі: «Ні лёс, ні Бог не рабілі мяне ўпрыгажэннем сусвету. Я нязграбная, з завялым тварам, змучаная» [5, с. 19]. Мадэрнізаваны сучаснасцю комплекс Папялушкі ў гераіні з апа-вядання «Мы два хохлікі» разглядаецца пасродкам пераймання ёю адказнасці за ўчынкі «моцнай паловы» грамадства. Яна не скардзіцца на сваё нялёгкае жыццё, а працягвае ста-ранна працаваць і дзейнічаць, укладваючы ўсе свае сілы ў мару аб лепшай жаночай долі, бо не хоча «жывіцца прывідным каханнем, прывіднай культурай, прывіднай мовай, прывіднымі стравамі на прывідных сподах» [5, с. 21]. Анімус у дадзенай «сітуацыі» уплывае на псіхаэма-цыйны стан жанчыны самым непасрэдным чынам, бо яе свядомасць кантралюецца праз адпаведныя праявы паводзінаў, у іншым выпадку характэрных для мужчыны. Гэтай думкі прытрымліваецца і С. дэ Бавуар, бо сцвярджае наступнае: «Калі жанчыну заклікаюць да пэўных дзеянняў, мэты якіх яна ўсведамляе як свае, яна гэтак жа адважная і мужная, як і мужчына» [6, с. 680].

ГЛІНЯНАЯ КАРАЛЕВА – жанчына, якая глыбока ўнутры захоўвае жаноцкасць: «твая бяда ў тваёй сэксуальнасці» [5, с. 60], але ў выніку непрыемных жыццёвых абставінаў, вымушана «зляпіць з сябе іншую». Характар галоўнай гераіні, Тэрэзы, мадэлюецца аўтарам ў стылі сур’ёзнасці і радасці (стылі Бібліі): яна валодае сілай волі, аб’ектыўным поглядам на рэчы, цвярозым розумам і паталагічнай дабрынёй (апавяданне «Лялечка – балетніца – каралева – сплетніца»). У творчым фокусе Е. Вежнавец дыялектыка душы беларускай інтэлектуалкі, якая не падтрымала традыцыйныя ролевыя стэрэатыпы слабой жанчыны.

ЖАНЧЫНА-ФУРЫЯ – гэта тып прынцыповай, самадастатковай, вольнай і рашучай асобы. Але дыягназ такой жанчыны – паталагічны эгаізм. Гэта яшчэ адна гераіня Е. Вежна-вец з папярэдняга твора, якая пакідае сваю сяброўку ў бядзе, бо лічыць, што «гэта агідна – быць добрай, калі не хочаш» [5, с. 37]. Светлы пачатак і мудрасць Анімы ў такім характары індывіда знікаюць, саступаючы месца яе персаніфікацыі. Няспраўджаныя мары, парушаныя ідэалы аб шчаслівым жыцці гераіні, якая не верыла, што «духоўнасць замяняе камфорт» [5, с. 38], сфарміравалі натуру, абмежаваную наяўнасцю высокіх маральных якасцяў.

WOMAN-EMANSIPE – тая, што адкрыта і шчыра верыць у раўнавагу палоў. Яна паводзіць сябе раскавана ў бытавой і сацыяльнай прасторы, дэманструючы тое, што слабога полу ўвогуле не існуе. У апавяданні «Хутка вылупіцца цмок» сутыкаюцца меркаванні муж-чыны наконт такога тыпу жанчыны і рэакцыі той, для якой развіццё і ўдасканаленне свайго Эраса не ёсць самамэтай у жыцці. У «моцнага полу» такая жанчына выклікае незадаво-ленасць, бо характарызуецца як «цынічнае, прадажнае, халоднае і самазакаханае стварэнне, якое маскуецца пад эксцэнтрычную кабетку» [5, с. 95]. Рэфлексія галоўнай гераіні адносна сваёй ролі ў соцыуме наступная: «Хто я недалюбленая нічыйная жанчына? Нарцыс? Андра-гін? Недалесбійка, перагетэрасэксуалка? Не. Няма ні жанчыны, ні мужчыны, ні эліна, ні юдэя. Я рыцар Граэлент з адкрытым забралам і сталёвым кордам» [5, с. 99]. Але прэтэнзіі на абсалютную правамоцнасць паміж разнаполымі індывідамі грамадства з боку галоўнай гераіні нараджаюць суіснаванне ў яе свядомасці невытлумачальнай адзіноты і сапраўднай жаночай свабоды.

BUSINESS LADY – прынцыповая, незалежная, адказная за сябе жанчына, вымушаная займацца «мужчынскімі справамі». Для такой асобы, як лічыць С. дэ Бавуар, «жаданне жыць жаночай жыццём – мець мужа, дом, дзяцей – і адчуць чары любові не заўсёды лёгка прымі-рыць з імкненнем дамагчыся вызначанай мэты» [6, с. 728]. Е. Вежнаец прэзентуе характар ге-раіні, у якім увасабляецца ўлада, цвёрдасць Анімуса і мяккі досвед Анімы, паколькі ў мас-тацкім тэксце прысутнічае для раскрыцця адметнасцей паводзінаў жанчыны катэгорыя «прыгоства» (апавяданне «Агенцыя «Шчасце»). Трэба адзначыць, што для стварэння кантрасту паралельна ў гэтым творы існуе яшчэ цэлы шэраг СІНІХ ПАНЧОХ, «якія сядзяць у Беларусі, у бядзе і няволі, і чакаюць паноў на белых канёх» [5, с. 102]. Аўтарка надзяляе апошніх гераінь і адпаведнай мэтай – усвядоміць сябе ў каханні згодна з традыцыйным поглядам грамадства. З прычыны характэрных для гэтых жаночых тыпаў адзнак феміннасці – пасіўнасці і пачуцця годнасці – мужчына ў падобнай сітуацыі выконвае прывабную ролю рыцара, які пагаджаецца з «жаночымі слабасцямі».

У выніку наяўнасць мужчынскага элемента ў несвядомым жанчыны паводле твораў Е. Вежнавец абумоўліваецца:

– сублімацыяй як псіхалагічнай абаронай галоўных гераінь, калі пры змяненні жыццёвых прыярытэтаў і сацыяльных патрэб адбываецца трансфармацыя эмоцый у іншыя міжасобасныя адносіны з рэчаіснасцю (характары-тыпы Незапатрабаванай Папялушкі, Глінянай Каралевы, Жанчыны-Фурыі, Business Lady). «Толькі меркаванні жанчыны, яе якасці, усё, у чым яе абвінавачваюць, не наканавана ёй прыродай: грамадства і яго лад, прымушае жанчыну выпрацоўваць у сабе пэўныя якасці і дыктуе ёй формы паводзін, якія прадвызначаныя яе «сітуацыяй» [6, с. 764].

– інтэрыярызацыяй жаночай свядомасці: засваеннем і пераацэнкай гераінямі твораў мужчынскіх роляў, пэўных гендэрных адносінаў (характар-тып Woman-Emansipe). Неўсвядомленыя ідэі асобы заўсёды звязаны з псіхалогіяй супрацьлеглага полу.

Праяўленне жаноцкасці ў гераінь, калі для даследавання жаночых характараў задзейнічаны ўжо фемінны прынцып, дэманструе на прыкладзе сваіх твораў Н. Бабіна. Жаноцкасць як эстэтычная катэгорыя прадугледжвае наяўнасць ў свядомасці асобы такіх псіхаэмацыйных складнікаў, як пяшчота, далікатнасць, шчырасць і вернасць. Мадыфікацыя ўласна жаночага досведу адносна стандартнай мадэлі паводзін вызначаецца праз сацыяльныя ролі індывіда ва ўсіх сферах грамадскай дзейнасці. Прыярытэтным для раскрыцця «сутнасці» асобы жаночага полу з’яўляецца біялагічны падыход, калі дыферэнцыруецца прыродная якасць прызначэння жанчыны. Прыродная арганізаванасць Эраса ўвасабляецца ў апавяданні Н. Бабінай «Крыві не павідна быць відна», дзе жаночая сутнасць выяўляецца праз фізіяла-гічныя адчуванні, якія непарыўна звязаны з суб’ектыўна-духоўным досведам. Галоўная гера-іня, маладая дзяўчына, з дзяцінства засвоіла правіла: «крыві не павідна быць відна» [7, с. 73], пасродкам якога і сфарміраваліся яе свядомасць і паводзіны, схільнасць да адпаведных ідэнтычных каштоўнасцей жанчыны як асобы. «Цела жанчыны і асабліва дзяўчыны – гэта “гістэрычнае” цела ў тым сэнсе, што ў ім, можна сказаць, псіхічныя працэсы неаддзельныя ад фізіялагічных праяў» [6, с. 370].

Акцэнтуацыя феміннага пачатку ў эмацыянальным стане гераінь Н. Бабінай вызначаецца ў наступных характарах-тыпах:

МАДМУАЗЭЛЬ БЕЛАРУСКАЯ, прыярытэтам жаноцкасці якой з’яўляецца ўвасаблен-не ў ёй катэгорыі «прыгожага» (апавяданне «Чакай, чакай…»). Гарманічна ў вобразе гераіні спалучаюцца паводзіны і манеры францужанкі з сімвалічнымі прыроднымі і знешнімі адзна-камі: «Зграбная пастава, адкрыты твар, чыстыя фарбы скуры, бліскучыя вочы, ядвабныя блюзкі, тонкі пах следам па калідоры…» [7, с. 17]. Паказчыкам у творы адпаведных нормаў маральнасці, адносінаў да наяўных традыцый выступае катэгорыя ментальнасці, што разглядаецца ў якасці «знака-сутнасці» беларускай жанчыны.

ЖАНЧЫНА-ЎТРЫМАНКА – прыгожая вытанчаная маладая асоба, але падпарадка-ваная мужчыне, якога яна хоча забіць. Такая матывацыя жанчыны з твора «Сучасная назва Мідзілі» тлумачыцца рэакцыяй на матэрыяльныя і патрыярхальныя ўмовы жыцця, якія прад-вызначаны гістарычна і культурна. Галоўнае пытанне ў раскрыцці такога характару-тыпу ў тым, што гераіня разумее сваю «сітуацыю», і гэта ў сваю чаргу ёсць «адкрыццё для жанчы-ны, бо ў такія імгненні яна выяўляе сваё сугучча з рэальнасцю, застаецца ў свеце сама з сабой: гэта моманты прамяністага шчасця» [6, с. 699].

ІДЭАЛЬНАЯ ЖОНКА – жанчына, якая змагаецца за шчасце ў сваёй сям’і: «Усведамленне таго, што Ян мяне больш не кахае, прыйшло раптам, як прыходзіла ў галаву патрэбная формула» [7, с. 86]. «Жаночая сутнасць» гераіні з апавядання «Дамачкі сярэдніх гадоў» мадэлюецца за кошт яшчэ прысутнасці ў свядомасці жанчыны элемента Анімуса, праз які ілюструецца моцнае каханне да мужа ў псіхалагічнай сферы патрыярхальна-неўсвядомленага.

МАДЭЛЬ-ПАКУТНІЦА – энергічная, спакойная, «эфектная: медна-рудыя валасы і фіялкавыя вочы» [7, с. 83] жанчына, якая асудзіла сама сябе на смерць. Гераіня Н. Бабінай, Фаіна, не змагла выканаць сваю прыродную жаночыя функцыю – нарадзіць дзіця (апавя-данне «Дамачкі сярэдніх гадоў»). Яе «сітуацыя» тлумачыцца знявечаным для паўна-вартаснага развіцця фізічна-духоўным станам асобы. За знешняй аптымізацыяй жанчына ўтойвала глыбокі душэўны боль, а наяўнасць жаночай фізіялагічнай анамаліі прымусіла зрабіць экзістэнцыянальны выбар, што не затрымала яе на зямным свеце. Біялагічныя ўласцівасці таксама выконваюць вызначальную ролю ў фарміраванні характару, самых важкіх структур жаночай ідэнтычнасці.

Канцэпцыя Н. Бабінай складаецца з рэпрэзентацыі глыбокага жаночага досведу, праз які можна растлумачыць паводзіны, пэўныя рэакцыі жанчын на сучасныя патрабаванні патрыярхальнага ладу (маскуліннага свету). Учынкі гераінь, іх эмацыянальны стан, спецыфіка існавання ў свеце падвойных стандартаў тлумачацца перавагай феміннага ў свядомасці.

Такім чынам, Е. Вежнавец і Н. Бабіна пры стварэнні характараў гераінь у сваёй мастацка-эстэтычнай прасторы мыслення актывізуюць пэўныя стэрэатыпы і індывідуальна мадэляваныя прынцыпы «жаноцкасці-мужчынскасці», адрозныя ад сацыяльна-культурных роляў, якія засвойваюцца свядома і неўсвядомлена.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   40

Похожие рефераты:

Дата православной и католической пасхи, пасхальные традиции и обычаи
Пасха христианский церковный праздник, посвященный воскресению Иисуса Христа, самый древний и важный праздник церковного литургического...
9 Необходимость бронирования гостиницы
Судьбы гуманистической традиции в культуре классического и неклассического типов
Содержание
Ассимиляция духовного опыта западноевропейской и русской традиции в культуре Беларуси 261
Послание Патриарха Московского и всея Руси кирилла участникам празднования...
День славянской письменности и культуры. Отрадно, что с каждым годом этот праздник приобретает все большую значимость, объединяя...
Конкурсы «Достоин называться гражданином!», «Защита проектов», «Трудовой...
Родина, ее история. Традиции и культура. Демократия. Гражданское общество и согласие. Гражданский долг. Гражданский гуманизм. Гражданская...
1 Судьбы гуманистической традиции в классической и современной культуре
Гайдук Л. В., Капшай Н. П. Диалог поэта с поэтом: М. И. Цветаева – Андре Шенье
Матвеева Руфина Прокопьевна
Вплоть до последней четверти XX в локальные традиции Байкальского региона сохраняли своеобразие в своей художественной культуре
Традиции вооруженных сил республики белорусь Вопросы: Многовековые...
Многовековые традиции белорусского народа – источник мужества и патриотизма его вооруженных сил
Закон Республики Беларусь о правах ребёнка 1993г. Ведомости вс рб,...
...
Темы рефератов для сдачи кандидатского экзамена по философии и методологии...
Культурно-исторические традиции Восточной и Западной цивилизаций (сравнительный анализ)

Вы можете разместить ссылку на наш сайт:
Школьные материалы


При копировании материала укажите ссылку © 2013
контакты
referatdb.ru
referatdb.ru
Рефераты ДатаБаза