10. 01. 01 – беларуская літаратура


Название10. 01. 01 – беларуская літаратура
страница1/5
Дата публикации21.04.2013
Размер0.5 Mb.
ТипДокументы
referatdb.ru > Культура > Документы
  1   2   3   4   5

10.01.01 – беларуская літаратура


Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2008 г. № 77

Тлумачальная запіска

Аб'ём ведаў для тых, хто рыхтуецца здаваць экзамен па спецыяльнасці 10.01.01 - беларуская літаратура, акрэслены сучаснымі тыпавымі праграмамі па гісторыі беларускай літаратуры для філалагічных факультэтаў універсітэтаў Беларусі. Дадзеная праграма-мінімум складзена ў адпаведнасці з новымі тыпавымі фундаментальнымі праграмамі па дысцыпліне, з улікам сучасных навуковых канцэпцый, прыярытэтаў і асаблівасцей развіцця беларускага мастацкага слова.

Мэта эказамена - выявіць веданне багатага літаратурна-мастацкага матэрыялу, усвядомленае разуменне гісторыка-эстэтычнай сутнасці асноўных літаратурных эпох і заканамернасцей развіцця гісторыка-літаратурнага працэсу, валоданне метадалагічнымі ведамі, накіраванымі на самастойную навуковую інтэрпрэтацыю мастацкага твора.

Праграма-мінімум кандыдацкага экзамена ў храналагічным парадку ахоплівае асноўны гісторыка-літаратурны матэрыял ад старажытнасці да сучаснасці. Яна прадугледжвае канцэптуальнае асэнсаванне і глыбокае сістэмнае веданне вызначальных жанрава-стылёвых асаблівасцей літаратурнай спадчыны і творчасці пісьменнікаў апошніх дзесяцігоддзяў.

Акрамя акрэсленага дадзенай праграмай матэрыялу, на экзамене неабходна выявіць валоданне праблемамі па тэме дысертацыйнага даследавання. На экзамене прапануюцца тры асноўныя пытанні, адно з якіх  –па тэме дысертацыйнага даследавання. Дадатковае апытванне рэкамендуецца праводзіць з мэтай выяўлення грунтоўнасці ведаў па прадмеце і ступені валодання комплекснымі метадалагічнымі падыходамі да навуковага вывучэння літаратурна-эстэтычных з'яў.

Праграма-мінімум складзена з ўлікам зместу і патрабаванняў "Кароткага пашпарту" спецыяльнасці 10.01.01 - беларуская літаратура (філалагічныя навукі) [Зацверджана пастановай Прэзідыума ВАК Беларусі].

^ АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Мэты:

  • Раскрыць змест вылучаных для вывучэння “Праграмы-мінімум” пытанняў з улікам асаблівасцей гістарычнай рухомасці сэнсу мастацкіх твораў, а таксама актуалізацыі некаторых пытанняў літаратуразнаўчага характару;

  • Асэнсаваць спецыфіку жанравага развіцця беларускай літаратуры, ахарактарызаваць ролю жанравых здабыткаў літаратуры акрэсленага перыяду для далейшага развіцця літаратуры;

  • Удасканаліць веды аспіранта пра ўмовы развіцця беларускай літаратуры ад старажытнага перыяду да сучаснасці;

  • Узнавіць і пашырыць уяўленне пра агульныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду, працяг літаратурных традыцый і складванне новых, пра эвалюцыю стыляў, жанравых форм;

  • Прааналізаваць творчасць і літаратурна-асветніцкую дзейнасць пісьменнікаў гэтага перыяду, ахарактарызаваць месца і ролю іх спадчыны ў нацыянальным і сусветным літаратурным працэсе;

  • Паглыбіць  разуменне сутнасці і спецыфікі літаратуры,  творчага працэса,  структуры мастацкага твора.

Задачы:

  • Замацаваць атрыманыя раней у ВНУ уменні і навыкі жанравага і стылёвага аналізу мастацкага твора ў кантэксце творчасці пісьменніка, літаратурнай эпохі і нацыянальнай літаратуры, а таксама ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу;

  • Развіваць у аспіранта ўменні і навыкі літаратуразнаўчых падагульненняў дзеля арыентацыі ў свеце мастацкіх з’яў і правядзення агульных і параўнальных эстэтычных і гістарычных характарыстык;

  • Фарміраваць эстэтычны густ філолага, выкладчыка.

Патрабаванні да ўзроўню ведаў экзаменуемага суіскальніка навуковага звання па спецыяльнасці 10.01.01 Беларуская літаратура.

Суіскальнік павінен:

  • засвоіць неабходны факталагічны матэрыял, які датычыцца літаратурнага працэсу на Беларусі ХІ — ХХІ стст.;

  • арыентавацца ў асноўных літаратурных напрамках, плынях, літаратурных школах, ведаць жанрава-стылёвую спецыфіку кожнага напрамку;

  • ведаць біяграфіі і творчы шлях пісьменнікаў, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі, мастацкага перакладу, а таксама творчую гісторыю найбольш значных мастацкіх твораў перыяду, навуковыя і літаратурна-крытычныя працы, прысвечаныя гісторыі беларускай літаратуры ХІ — ХХІ стст.;

  • бачыць сувязь літаратуры з гісторыяй краіны, народа, з сацыяльна-палітычнымі працэсамі, якія адбываюцца ў грамадстве, выяўляць аб’ектыўныя заканамернасці і асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу;

  • аналізаваць мастацкія творы з улікам усяго назапашанага вопыту літаратуразнаўства і эстэтыкі.

^ ПРАГРАМА КАНДЫДАЦКАГА  МІНІМУМУ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

ХІ — ПАЧАТКУ ХХІ СТСТ.

Літаратура ранняга Сярэднявечча (XI—XIII стст.) Агульны перыяд развіцця трох усходнеславянскіх літаратур — беларускай, рускай і ўкраінскай. Першыя помнікі пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Цэнтры кніжнай культуры (Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Смаленск, Тураў і інш.). Культурныя сувязі ўсходніх славян з Візантыяй і паўднёвымі славянамі. Асноўныя стылі і жанры літаратуры. Пераклады. Арыгінальная літаратура. “Слова пра Закон і Благадаць” Іларыёна, мітрапаліта Кіеўскага: праблематыка, ідэя і кампазіцыя твора, Свяшчэннае Пісанне і канцэпцыя сусветнай гісторыі. Пропаведзі, прытчы, малітвы, каноны Кірыла, епіскапа Тураўскага. Агіяграфія ўсходніх славян. “Сказанне пра Барыса і Глеба”, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, “Жыціе Кірыла Тураўскага”,  “Жыціе Аўраамія Смаленскага”, “Аповесць пра Меркурыя Смаленскага”.  Летапісанне ўсходніх славян. “Аповесць мінулых гадоў”. “Кіеўскі летапіс”. “Галіцка-Валынскі летапіс”. “Слова пра паход Ігара” як феномен усходнеславянскай культуры.

Літаратура позняга Сярэднявечча (XIV—XV стст.) Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё на беларускіх землях. Фарміраванне беларускай народнасці і старабеларускай мовы. Літаратура арыгінальная і перакладная. “Аповесць пра трох каралеў”. “Аповесць пра Трою”. “Пакуты Хрыста”. “Жыціе трох віленскіх мучанікаў”. літаратура. Росквіт Вялікага княства Літоўскага і развіцце літаратуры. Станаўленне агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. “Летапісец Вялікіх Князёў Літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1430—1446 гг.”. “Хаджэнне ў Царград…” Ігнація Смаляніна (пач. XV ст.). Урачыстае красамоўства. Грыгорый Цамблак; уплыў вучэння ісіхазму на фармаванне  яго светапогляду. “Слова пахвальнае Яўфімію Тырнаўскаму”. “Слова на Уздзвіжанне святога Крыжа”. “Слова на адсячэнне галавы Іаану Хрысціцелю”.

Літаратура XVI ст. Уплыў еўрапейскага Рэнесансу на культуру Вялікага княства Літоўскага. Навучанне беларусаў у замежных універсітэтах.  Асноўныя цэнтры беларускага кнігадрукавання: Прага, Вільня, Берасце, Нясвіж, Лоск. Мецэнат у мяшчанскім (Багдан Онькаў, Якуб Бабіч) і ў магнацкім (Радзівілы, Астрожскія, Хадкевічы, Кішкі і інш.) асяроддзі. Полілінгвізм тагачаснага пісьменства Беларусі. Асноўныя літаратурныя мовы. Францыск Скарына. Адносіны ўсходнеславянскага  першадрукара да тэкстаў Свяшчэннага Пісання — эзатэрычныя і экзатэрычныя кнігі Бібліі ў разуменні Ф. Скарыны. Ф. Скарына, як асветнік. Элементы багаслоўя, філасофіі, правазнаўства, філалогіі, эстэтыкі і этыкі ў яго прадмовах. Ян Вісліцкі. “Пруская вайна” — паэтычны помнік мінуламу Айчыны. Роля антычнай сістэмы вобразаў і вобразаў-сімвалаў у сюжэтнай пабудове помніка. Дзяржаўны патрыятызм Яна Вісліцкага, пераклады паэмы “Пруская вайна” з лацінскай мовы на мовы беларускую, польскую і рускую. Мікалай Гусоўскі. Рымскі і кракаўскі перыяды творчасці. “Песня пра зубра” (1523). Адлюстраванне гуманістычных поглядаў М. Гусоўскага ў прысвячэнні каралеве Боне. Гістарычныя аналогіі і паралелі. Вайна і мір у паэме М. Гусоўскага, гуманістычны пафас твора. Летапісанне. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Новая патрыятычная і дзяржаўная канцэпцыя. “Хроніка Быхаўца”. еднасці ў дзяржаве; Адлюстраванне  літоўска-русінскай еднасці і еўрапейскіх падзей; легендарнае і гістарычнае ў помніку. Беларуская рэфармацыйная публіцыстыка. Традыцыі Ф. Скарыны ў творчасці Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага. Роля беларускай, лацінскай і польскай моў у засваенні ідэй Рэфармацыі. Спецыфіка рэфармацыйнага руху на Беларусі.

Паэзія рэнесанснага складу. Генеатліконы, эпіталамы, фунеральныя вершы Г. Белазора, С. Кулакоўскага, Я. Пратасовіча, Я. Радвана і інш. Прыклады філасофскай паэзіі (“Чалавечы век” С. Кулакоўскага), рэлігійна-палемічнай (ананімная паэма “Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедэрацыі”), грамадзянскай лірыкі (“Італійскі арэшнік” Я. Казаковіча). Адлюстраванне падзей Лівонскай (Інфлянцкай) вайны (1558—1582) у героіка-эпічных паэмах “Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла” Ф. Градоўскага і “Радзівіліяда” Я. Радвана. Арыентацыя на антычныя ўзоры, міметычная практыка паэтаў другой паловы XVI cт. Рыторыка як аснова паэтыкі. “Лямант няшчаснага Рыгора Осціка” — ліра-эпічная паэма, выдадзеная пад псеўданімам Станіслава Лаўрэнція. “Пратэй, або Пярэварацень” Цыпрыяна Базыліка — заклік да грамадскай згоды і рэлігійнай талерантнасці. Андрэй Рымша. Вершы на старабеларускай мове: “Храналогія... ” (1581), эпіграмы на гербы А. Валовіча, Л. Сапегі, Т. Скуміна. “Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла”. Жанравы сінкрэтызм твора. “Гутарка аднаго паляка з маскалём...” (1601). Г. Пельгрымоўскі як найбольш верагодны аўтар твора. Адлюстраванне ў вобразах галоўных герояў ліцвінскай і маскоўскай ментальнасці. “Пасольства Льва Сапегі да вялікага князя маскоўскага” (1603). Дакументальная аснова паэмы. Шырокі спектр палітычных, рэлігійных і культурных праблем, закранутых у творы. Ян Пратасовіч. “Inventores rerum, альбо Кароткае апісанне, хто што вынайшаў і ва ўжытак людзям даў” — першая ў Рэчы Паспалітай вершаваная энцыклапедыя. Змест і структура кнігі. Выкарыстанне аднайменнага сачынення Палідора Вергілія і аўтарскія рэфлексіі Я. Пратасовіча. Мемуарная літаратура. Праяўленне цікавасці да лёсу асобнага чалавека як характэрная рыса эпохі Рэнесансу. Першыя творы мемуарнага жанру ў шматмоўнай беларускай літаратуры: “Дзённік падарожжа ў Італію” Ю. Радзівіла, вершаваная аўтабіяграфія М. Стрыйкоўскага “Пра сябе і прыгоды свае ў размаітых краінах”, “Хроніка сям’і Уніхоўскіх”. Г. Пельгрымоўскі — пачынальнік “маскоўскай тэмы” ў гісторыка-мемуарнай літаратуры: празаічны “Дыярыуш пасольства да вялікага князя маскоўскага ў 1600—1601 гг.”. Мікалай Крыштаф Радзівіл. “Перыгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю”. Фёдар Еўлашоўскі. “Успаміны...”.  Перакладная проза. Шляхі пранікнення перакладной літаратуры на тэрыторыю Беларусі. Пераклад, рэдакцыя, творчая перапрацоўка іншамоўнага тэксту. “Траянская гісторыя”, “Аповесць пра Баву”, “Аповесць пра Трышчана”. 

^ Літаратура канца XVI—XVII стагоддзяў. Барока ў беларускай культуры і літаратуры. Выкарыстанне алегорыкі, эмблематыкі, сімволікі ў барочных творах, іх пэўны схематызм і топіка. Жанравая разнастайнасць стылю, сувязь літаратуры барока з іншымі відамі мастацтва. Адметнасць беларуска-ўкраінскага літаратурнага барока, яго полілінгвізм. Адлюстраванне ідэй уніі польскімі, беларускімі і ўкраінскімі пісьменнікамі. Палемічная публіцыстыка як асаблівы від літаратурнай творчасці канца XVI  — першай паловы XVII ст. Праблема веры, дзяржавы, культуры, мовы ў творах Бенядыкта Гярбеста “Указанне шляху”, Пятра Скаргі “Пра адзінства касцёла Божага пад адзіным пастырам”, “Берасцейскі сабор і абарона яго”. Развіццё ідэй уніі ў творчасці Іпація Пацея: “Унія”, “Гармонія”, “Ерасі”.

^ Лявонцій Карповіч. “Два казанні…”. Асаблівасці архітэктонікі казанняў. Багаслоўска-дагматычныя ўяўленні Лявонція.

Мялецій Сматрыцкі. “Антыграфі”, “Трэнас”, “Апраўданне невінаватасці” і іншыя творы праваслаўнага перыяду творчасці палеміста. Адступніцтва Мялеція ад праваслаўя. Пошукі гармоніі ў палемічных трактатах уніяцкага перыяду “Апалогіі”, “Паранезісе”, “Экзатэзісе” і іншых. Дзяржаўнае, палітычнае, рэлігійнае крэда Мялеція-уніята.

^ Афанасій Філіповіч. “Дыярыуш”. Пратэст супраць уніі, рэлігійнай і дзяржаўнай палітыкі правячых колаў Рэчы Паспалітай. Веравызнаўчая паслядоўнасць, містыцызм аўтара, яго відзенні і прароцтвы.

Парадыйна-сатырычная літаратура. “Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”. Выкарыстанне парадыйна-сатырычнай формы ў рэлігійна-палемічных мэтах. Мемуарная літаратура XVII ст.: “Дыярыуш пра падзеі ў Польшчы 1632—1656 гг...” Альбрыхта Станіслава Радзівіла, “Дыярыуш” Адама Каменскага-Длужыка, “Дыярыуш” С. Маскевіча, “Успаміны” Яна Цадроўскага.

^ Сімяон  Полацкі. Беларускі і маскоўскі перыяды творчасці. Вершы на старабеларускай, старапольскай, лацінскай мовах. Вершы-паліндромы, вершы-асіндэтоны, вершы-рэха, акравершы і інш. у паэтычнай спадчыне Сімяона. Прапаведніцкае майстэрства Сімяона Полацкага, зборнік пропаведзяў “Абед духоўны” і “Вячэра духоўная”. Дыдактычныя п’есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Навухаданосара цара і пра трох отракаў”. Роля Сімяона Полацкага ў развіцці сілабічнай паэзіі ўсходніх славян.

^ Школьны тэатр і драматургія.    Пашырэнне геаграфіі школьных прадстаўленняў: дзейнасць езуіцкіх тэатраў у Полацку, Нясвіжы, Гродна і інш. Дамінацыя паэтыкі барока ў школьных драмах: “Камедыя пра патрыярхаў Якуба ды Іосіфа” (Гродна, 1651) Яўстафія Пылінскага, “Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба” (Полацк-Орша, каля 1693 г.). Нацыянальны і сацыяльны каларыт вобразаў у інтэрмедыях з аршанскага кодэкса. Маральна-дыдактычная накіраванасць і камізм беларускіх інтэрмедый у польскамоўнай школьнай драме.

^ Літаратура пераходнага перыяду (канец ХVІІ — першая палова ХVІІІстст.) Беларускае мясцовае летапісанне ў ХVІІІ ст. Гістарычныя і літаратурныя вартасці “Магілёўскай хронікі” і “Віцебскага летапісу”. Мемуарыстыка Беларусі ў ХVІІІ ст.: “Дыярыюш” М. Радзівіла і “Успаміны” М. Матушэвіча. Белетрызацыя мемуарнага жанру ў “Авантурах майго жыцця” С. Пільштыновай. Парадыйна-сатырычная і гумарыстычная проза. Асаблівасці барочнай паэтыкі зборніка К. Жэры “Торба смеху”. Беларускамоўная паэзія першай паловы ХVІІІ ст. Песенна-інтымная лірыка. Адметнасць “звярыных гратэскаў” Д. Рудніцкага. Народны тэатр — “батлейка” на Беларусі; спецыфіка школьных драм і інтэрмедый; прыдворны тэатр. Паэзія і драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл.

^ Літаратура другой паловы ХVІІІ — першай паловы ХІХ стст. Асаблівасці асветніцтва, класіцызму і сентыменталізму на Беларусі. Творчая спадчына І. Храптовіча, М. Карыцкага, А. Нарушэвіча, Ю.Нямцевіча, Ф. Князьніна, Ф. Рысінскага, Я. Аношкі і феномен шматмоўнасці тагачаснай паэзіі. Беларускамоўная патрыятычная і бурлескна-парадыйная паэзія. Забельскі школьны тэатр. Драматургічнае майстэрства К. Марашэўскага і М. Цяцерскага. Сентыменталізм і асветніцкія ідэалы ў драматургіі Ф. Карпінскага і Ф. Багамольца. Ідэйна-мастацкія асаблівасці оперы “Агатка” Мацея Радзівіла і Яна Давіда Голанда, яе роля і значэнне ў тагачаснай культуры Беларусі.

Станаўленне рамантызму ў Беларусі і фальклорныя традыцыі.  Беларуская культура і творчая спадчына А.Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана, А. Адынца, А. Петрашкевіча, А. Ходзькі, І. Дамейкі. Рэальнае і легендарнае ў біяграфіі П. Багрыма. Жанрава-стылістычныя асаблівасці ананімнай літаратуры. Паэма “Энеіда навыварат” у беларускім літаратуразнаўстве. Тэматыка і праблематыка польскамоўнай паэзіі Беларусі 40-х гг. ХІХ ст. Творчая спадчына братоў Грымалоўскіх, А. Грозы, Т. Лады-Заблоцкага і інш. Жанр шляхецкай “гавэнды” ў прозе Г. Ржавускага і І. Ходзькі. Р. Падбярэзскі і Ф. Савіч у гісторыі беларускай літаратуры. Літаратурная спадчына Я. Баршчэўскага. Жанрава-стылёвыя асаблівасці і паэтыка твора “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

^ Літаратура эпохі рамантызму і рэалізму (другая палова ХІХ ст.). Палеміка пра народнасць літаратуры і сутнасць прынцыпу мастацкага этнаграфізму. Шматграннасць творчай асобы В. Дуніна-Марцінкевіча. Значэнне творчасці пісьменніка ў гісторыі беларускай літаратуры. Загадка аўтара, ідэйна-вобразны змест паэмы Адэлі з Устроні “Мачаха”. Сакралізацыя радзімы ў творчасці У. Сыракомлі. Творчая спадчына В. Каратынскага. Арганізацыя літаратурнага руху і асветніцкая дзейнасць А. Кіркора. Літаратурна-грамадскі рух на Віцебшчыне. Жыццё і творчасць А. Вярыгі-Дарэўскага, А. Рыпінскага, Г.Марцінкевіча, Я. Вуля. Біяграфія, публіцыстыка К. Каліноўскага. Палемічная скіраванасць і жанрава-стылёвыя асаблівасці ананімных і аўтарскіх вершаваных “гутарак”; зборнік “Рассказы на белорусском наречии”. Праблема аўтарства, паэтыка і стыль паэмы “Тарас на Парнасе”.

Стылявы сінкрэтызм, паглыбленне крытычнага пафасу, узмацненне рэалістычных тэндэнцый і сатырычнай скіраванасці, завастрэнне сацыяльна-этычных канфліктаў у тагачаснай літаратуры. Асветніцкая дзейнасць А. Ельскага. Творчая спадчына Ф. Савіча-Заблоцкага. Публіцыстыка беларускіх народнікаў. Мастацкае асэнсаванне “краёвай” рэчаіснасці ў “сялянскіх” аповесцях Э. Ажэшкі. Патрыятычныя матывы, адлюстраванне беларускіх рэалій і ментальнасці ў паэзіі З. Манькоўскай. Мастацкая спецыфіка творчай спадчыны Ф. Багушэвіча. Асаблівасці адлюстравання рэчаіснасці і выяўленне сацыяльнай псіхалогіі сялянства. Жыццёвы шлях і асноўныя матывы паэзіі Я. Лучыны. Ф. Тапчэўскі, А. Абуховіч, А. Гурыновіч у гісторыі беларускай літаратуры.
  1   2   3   4   5

Похожие рефераты:

Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...
Аб выкладанні вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін)
«Беларуская мова» І «Беларуская літаратура» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі у 2013/2014 навучальным...
Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики...
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца
Урока І дата правядзення
Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя на фоне гістарычных падзей І развіцця сусветнай літаратуры
Спіс літаратуры асноўная I. Даведачная літаратура
Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал рэд.) [і інш.]. – Мінск. 1996-2004
Новые поступления в библиотеку литературоведение
Беларуская літаратура: 100 пытанняў І адказаў : [дапаможнік] / уклад. А. В. Века. Мінск : Сучасны лiтаратар, 2004. 352 с
Беларуская літаратура – 2010 праграма для абітурыентаў ліцэя бду
Ф. Скарына. Жыццё І творчасць. Прадмова да ўсёй Бібліі, да кніг “Псалтыр”, “Іоў”, “Юдзіф”
Беларуская літаратура
Жыццё I дзейнасць беларускай асветніцы Еўфраciннi Полацкай (паводле «Жыщя Еўфраciннi Полацкай»)
Отчет о работе ресурсного центра белорусского языка и литературы за 2011/2012 учебный год
Публикации в методическом журнале Беларуская мова І літаратура” №3 за 2012г. (Ст. 54-58) "Шануй бацькоў сваіх" (сустрэча-дыялог з...
Беларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Змены ў грамадстве І адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў І навыкаў, павышэння прафесійнага...

Вы можете разместить ссылку на наш сайт:
Школьные материалы


При копировании материала укажите ссылку © 2013
контакты
referatdb.ru
referatdb.ru
Рефераты ДатаБаза